Cкрыпка - Традыцыйныя музычныя інструменты Беларусі
Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Violin (Skrypka)
СКРЫПКА
Струнны смычковы музычны інструмент высокага рэгістра. Скрыпка мае старажытныя карані, але сучасны выгляд атрымала ў XVI ст. у Італіі. Скрыпка займае важнае месца як у прафесійным, так і ў традыцыйным мастацтве.
Для вырабу скрыпкі выкарыстоўваюць елку, явар, бук, ясень, граб, альшыну. Струны вырабляюць з авечых кішак, срэбнага або меднага дроту, сталі, нейлону або іншых сінтэтычных матэрыялаў.
Гук здабываецца трэннем смычка па струнах, а прыцісканне пальцамі левай рукі струны да падструнніцы скрыпак змяняе вышыню гуку.
Скрыпка выконвае меладычную функцыю; калі ў капэлі двое скрыпачоў, то другая скрыпка выконвае структурна-гарманічную ролю.
У беларускай традыцыйнай музыцы скрыпка займае важнае месца. Зазвычай яна выкарыстоўваецца ў ансамблевым гучанні дваістай або траістай музыкі, то-бок розных спалучэнняў інстру