Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Basetlia
Басэ́тля
(басо́ля, бас, «каро́ва» – ад тэмбравай характарыстыкі гучання, якое нагадвае рык; польск. basetla, ням. Bassetl; іт. basetto – маленькі бас)
Народны струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра. Паколькі ўсе басэтлі – гэта майстравыя самаробныя інструменты, то ўсе яны розныя (унікальныя): памерам ад віяланчэлі да кантрабаса, бываюць трох- і чатырохструнныя.
Часткі басэтлі вырабляюцца з розных відаў дрэва. Струны жыльныя або металічныя.
Басэтля выкарыстоўвалася ў розных складах народных інструментальных ансамбляў-«капэляў» (найчасцей са скрыпкай) пры выкананні танцаў, маршаў:
скрыпка басэтля;
скрыпка басэтля барабан;
скрыпка цымбалы басэтля бубен;
скрыпка цымбалы гармонік басэтля барабан;
скрыпка кларнет цымбалы гармонік басэтля барабан.
Функцыя інструмента абмяжоўваецца басовай рытмічнай і гарманічнай апорай («уто́рай», «басава́ннем», «дапамо́гай»).
Басэтля была пашырана ў некаторых раёнах паўночна-заходняй Віцебшчыны, Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Інструмент выкарыстоўваўся таксама ў магнацкіх аркестрах, дзе разам з замежнымі запрашалі і мясцовых музыкантаў.
ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“
Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось
Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава
Саўндтрэк: Sneguole
📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe
Наш сайт:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Vkontakte: