DOBRY LAD - Будзеш свабодны (“New rules“ cover)

Рады прэзентаваць вам наш акапельны кавер з мастацкім перакладам на беларускую мову песні “New rules“. Запіс зроблены толькі галасамі. Спеў даступны на ўсіх музычных пляцоўках: Аўтарскі пераклад: Жанна Гаўрычэнкава Вакал: Вераніка Чашэйка Карына Гаўрынчэнкава Максім Рогач Леў Ільін Бітбокс: Віктар Дзераўнюк Відэа: Ілля Брэйкш Тэкст: Куплет 1: Іншы раз мне сніцца сон, дзе я ўзлятаю... (Так хораша мне, так хораша мне) Рознакаляровы дождж землю палівае (Кроплі пяюць, кроплі пяюць) Хвалюецца мая душа, быццам бы... Быццам бы Па-над безданню ніколі не ляцеў, і я крычу, сабе крычу: Прыспеў: Раз. Бяжы хутчэй, (ты) не давярай, Пазбягай спакусы. Два. Не глядзі назаад: Помні Лота, яго жонку. Тры. Салодкі грээх - пастка, пастка, пастка, пастка, пастка, паааастка!!! Не маеш сіл - Прасі моцы ў Хрыста. Прасі сілы ў Хрыста! Прасі сілы ў Хрыста! Будзеш свабодны. Куплет 2: Калі лепшыя сябры цябе спакушаюць, Цягнуць назад, Цягнуць у грэх, Унясі ў чорны спіс - Нумар недасяжны... Стане лягчэй. Калі ты тут сябе пазнаў, ведай, што (ведай, што) Брыдж: Ёсць побач з табой Той, Хто ёсць любоў, Твой сябар і твой дарадца. Ён не герой быліны, Ён той, хто за цябе Аддаў сваё жыццё... #cover #music #acapella #беларускаямузыка #worshipby #newrules #беларускаяакапэла
Back to Top