“Ой, у лузі“. Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук

Падтрымайма беларускіх ваяроў-каліноўцаў, якія абараняюць Украіну: Песня-гімн украінскіх Сечавых стральцоў “Ой, у лузі“ стала сімвалам стойкасці і мужнасці ўкраінскага народа перад расійскай агрэсіяй. Выкананнем гэтай натхняльнай песні мы выказваем Украіне сваю падтрымку, павагу і салідарнасць. Мы адчуваем столькі болі і гневу з-за гэтай бесчалавечнай вайны. Але разам з тым, захапляемся сілай духа ўкраінцаў, іх прагай да жыцця і свабоды. Слава Украіне! Кліп знят на студыі “Маланка Медыя”.
Back to Top