Гуканьне вясны 2013 у Браславе

У нядзелю, 24 сакавіка, на Замкавай гары неабыякавыя аматары традыцыйнае беларускае культуры праводзілі зіму й гукалі вясну. На старажытным гарадзішчы гучалі веснавыя спевы, і дудовая музыка, усе пачаставаліся блінамі і гарбатай з зёлак, патанчылі народныя танцы, а напрыканцы пакаталіся з горкі.
Back to Top