Такое жыцьцё: Будоўля па-беларуску

У Магілёве нечакана атрымала працяг гісторыя з пратэстам жыхароў мікрараёну Юбілейны супраць высечкі бярэзьніку пад шматпавярховы дом. Рыючы катлаван, будаўнікі пашкодзілі трубаправод. Вялізная яміна ўмомант запоўнілася вадой. Жыхары зноў выйшлі да будаўнікоў, але гэтым разам з праклёнамі: маўляў, іх пакарала прырода за сьпілаваныя некалькі дрэў.
Back to Top