“Ток” з Віктарам Бабарыкам: пра блат, Расію, грошы і ўладу

Віктар Бабарыка амаль 20 год узначальвае Белгазпрамбанк, які ў апошнім дзесяцігоддзі здабыў славу адной з найбольш шчодрых кампаній, што ахвяруюць грошы на беларускую культуру. Віктар Бабарыка – яркая асоба ў беларускім бізнэсе. Ён не баіцца крытыкаваць негатыўныя з’явы ў Беларусі і свеце, назірае, аналізуе і дзеліцца сваімі думкамі ў фэйсбуку. У нашай гутарцы Віктар распавядае, ці ёсць за што беларусам плаціць $500, разважае, чаму мы не ўмеем прадаваць, гаворыць пра блат у бізнэсе, тлумачыць, навошта Белгазпрамбанк укладае грошы ў развіццё Беларусі, дзеліцца сваім разуменнем менталітэту беларусаў і расіян, адносінаў з Расіяй. Кажа пра жонку, дачку, якая з’ехала ў Аўстралію. Расказвае, як бачыць сваю ролю ў сацсетках. Тлумачыць, за каго і чаму галасаваў у 1994-м.
Back to Top