Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці

Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад неўцешнасці і стомы. Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзяцьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы правядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольваеце выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу. З Днём маці!
Back to Top