Aб’ект - За калючым дротам

Напярэдадні Дня Волі хачу зрабіць падарунак усім беларусам, хто працягвае змагацца на светлым баку супраць захопнiцкай цемры. Вы неверагодныя, я вас люблю бязмежна! Беражыце сябе і не адчайвайцеся! Усё ў нас атрымаецца! Аляксандр, гурт Аб’ект Мы жывем у краiне пад праклёнам, Мяне клiчуць Саша, а сястру маю Алёна. Анёлы нашы на падсуднай лаўцы, А нам застаецца пад лаўкай той хавацца. Нам нiхто ўжо не дапаможа, Калi нават заспяваць “Магутны Божа“, Пагоня наша згубiла меч i шчыт, А воля ўвогуле па швах трышчыць.
Back to Top