“Песняры“ - Алеся (1974)

Словы Аркадзя Куляшова Музыка Ігара Лучанка Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Чаму так горка? Не магу я зразумець... Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май. Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, Палынны жаль смугой ахутаных дарог. Каб я хвілінаю нанесеныя раны Гадами ў сэрцы заглушыць сваім не мог. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Back to Top