#МОВАЗДОМА / Як не блытаць САБЕ, СЯБЕ / Говорим правильно САБЕ, СЯБЕ
«Арт Сядзіба» навучыць не блытаць сабе і сябе, двух і дзвюх, ды іншыя частыя памылкі ў беларускай мове
«Арт Сядзіба» запускае праграму пра беларускую мову: #моваздома. Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Аўтары тлумачаць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова.
Падзяка ў здымках відэа: Krok Films.
Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус.
Застаўка: Ганна Клокава.
Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.