Harmonic Style Project - Kupala na Ivana

Чакалі самы летні кліп? Вось ён! Гурт Harmonic Style Project прадстаўляе кліп на купальскую песьню ў самых сакавітых колерах беларускага лета. Этнаграфічная супольнасць ладзіць Купалле па ўсіх канонах, але ў відэа гурт вырашыў прадэманстраваць гісторыю звычайных людзей і іх ўспрыманне старадаўняга свята. Рэжысёрамі кліпу выступілі Сяргей і Кацярына Бурдзеевы. У галоўнай ролі зняўся таленавіты актор Ігар Шугалееў.
Back to Top