“МолаТок“: як сабраць 3000 рублёў на барацьбу з фармацэўтычнымі адходамі

У шафках у многіх з нас незаўважна назапашваюцца пратэрмінаваныя лекі. Час ад часу мы пазбаўляемся ад іх, выкідваючы ў смецце або спускаючы ў каналізацыю, бо сістэмы збору пратэрмінаваных лекаў у Беларусі не існуе. Тым самым мы шкодзім прыродзе. Што рабіць? Зрабіць першыя крокі да развязання праблемы прапануе актывіст Яўген Калач з Баранавічаў. Для свайго праекта ён стварыў краўд-кампанію на сайце . Патрэбна наша дапамога!
Back to Top