“А фашыст усё адно ты”: як беларусам знайсці паразуменне?
Беларускае грамадства падзяляецца ўсё больш заўважна: адны ўпарта выходзяць на мірныя акцыі пратэсту, другія — вітаюць аўтазакі і сілавікоў, якія едуць гэтыя акцыі разганяць. Ведаючы, што разганяць пратэстоўцаў яны будуць жорстка, што затрыманых чакаюць збіццё і суткі.
Наколькі небяспечны той падзел, які сёння перажывае беларускае грамадства? Ці прымусіць беларусаў узмацненне рэпрэсій палюбіць уладу? Навошта сілавікі прымушаюць людзей прасіць прабачэння на камеру? Разважае Стась Карпаў.