Андрусь - Fraternité

Fraternité. Спрактыкаваны спадар Трыццаць гадоў трымаў У карак у ныркі ў твар Удар. Крычаў - « Рукі прэч, жандар!» Прарочыў народны пажар, Час пакрысе прамінуў. Égalité fraternité. Спрактыкаваны спадар Не апускаў штандар. Але не лягчэў, Гнуў да зямлі Цяжар Жыццё ты пражыў у барацьбе, А гэтыя новыя не. Што гэта за людзі ўсе, Ветрам якім іх нясе? Égalité fraternité. Спрактыкаваны спадар Абрыдзіў усім зашквар, Не кожны як ты змагар, Але ўскалыхнула абшар. Шматлікія праўды адной Можа і стануць ракой Можа і зможам Усёй грамадой Зрушыць смяротны застой. Горыч, расчаравання Пячаткі дзяржаўнай адбітак. Побач уздымаецца хваля, А ты сумняешся нібыта. Горыч расчаравання Поруч уздымаецца хваля Горыч надзеі не мае. Поруч вясна маладая Égalité fraternité.
Back to Top