Няміга - Юность (новая песня)

У чацвер у нас адбыўся чарговы online-канцэрт. Дзякуй вялікі гурту Lutavierje, які мы ўпершыню пачулі ў акустычным варыянце, ды яшчэ з цымбаламі. Наогул, падумалася, што гукі цымбалаў падобны да арфы, па якой б’юць дажджынкі ў далёкім-далёкім пакоі. :))) Ну і канешне, вялікая падзяка ўсім гледачам, што не забываліся пісаць нам у чацік і каментараваць. Сябры, мы чытаем усе вашыя паведалменні (хоць мне на ўсе паспяваем адказаць) А яшчэ хочацца сказаць, што мы вялікія малайцы, таму што за ўсе стрымы сабралі парадка 700 бел. руб. для дзетак-сірот з арганізацыі SOS Дзіцячыя вёскі Беларусь. ( чэкі пераводаў можам прадэманстраваць) Мы працягнем запрашаць да сябе ў госці музыкаў ды прадстаўнікоў і іншых дабрачынных арганізацый Беларусі, таму што так шмат яшчэ каму патрэбна вашая ўвага і падтрымка. Не забывайце : падтрымліваючы адно аднаго, мы разам робімся мацнейшымі.
Back to Top