Каму мы патрэбныя, калі не сабе (аўдыядок by Vozera Media)
Аўдыядок можна паслухаць на іншых платформах:
Castbox Каму-мы-патрэбныя,-калі-не-сабе-id6105046?country=ru
Soundcloud
Apple Podcasts каму-мы-патрэбныя-калі-не-сабе/id1739790642
Spotify
***
Аўдыядок «Каму мы патрэбныя, калі не сабе» студыі Vozera Media даследуе феномен беларускай культуры ў выгнанні. Ва ўмовах, калі раптам стала немагчыма выходзіць на звычныя пляцоўкі з гітарамі, вершамі, карцінамі і тэатральнымі перформансамі, беларускія культурніцкія дзяячкі і дзеячы шукаюць сваю публіку (і сябе заадно) у Польшчы, Германіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, ЗША і дзе толькі не.
Куды завядуць іх гэтыя пошукі? Каму чытаць свае тэксты на беларускай мове? Ці можна ствараць сваё мастацтва ў Польшчы і не «апалячыцца»? Што цікава заходнім галерыстам, калі беларуская траўма ўжо «не ў трэндзе»? І ці адгукаецца «з’ехалае» беларускае мастацтва тым, хто застаецца ў Беларусі?
Аўдыядок складаецца з шасці гісторый, якія натуральна пераплятаюцца адна з адною.
Мастак-акцыяніст Міхаіл Гулін паехаў на рэзідэнцыю ў Дрэздэн. Па яе выніках ён дэманстраваў свой арт у вялікай галерэі. Але што будзе далей? Ці можа інстытуцыянальная падтрымка беларускіх мастакоў быць неперарыўнай? Чаго бракуе нашым творцам проста цяпер? Адкуль можа ўзяцца так патрэбная зараз гісторыя поспеху?
Гурт «РСП» частуе адданую публіку новымі і старымі хітамі. Павал Гарадніцкі ўпэўнены, што людзям варта нагадваць пра бясхмарныя часы. Але і ў новае ён занураецца з вялікай ахвотай: Павал атрымаў яркую ролю ў оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», мільгануў у фільме Агнешкі Холанд, выступіў на сцэне галоўнага тэатра Варшавы. Што дапамагае яму трымацца сваёй лініі і не губляць аптымізму?
Экс-супрацоўнік галоўнага мастацкага музея Беларусі Мікіта Моніч зараз распавядае пра экспанаты мадрыдскага Прада. Але працягвае весці засяроджаны на беларускай тэме ютуб-канал «Каля культуры». Як у такой прафесійнай двухвектарнасці не згубіць адну з важных для цябе ідэнтычнасцяў? І ці не прасцей спаліць беларускія масты канчаткова?
Паліна Дабравольская — рэжысёрка, акторка, музыка, а таму мае больш мажлівасцяў недзе сябе паказаць, чым сёстры па цэху. Упершыню за доўгія гады яна здолела забяспечваць сябе выключна мастацтвам. Прытым гандляваць беларускай траўмай — не яе шлях. Ва ўсіх напрамках Паліне цікава праяўляцца ў глабальных тэмах. Ці не расчыняецца ў чужых мовах і агульначалавечых кантэкстах зернейка беларускасці?
Беларуская мова знаходзіцца ва ўразлівым становішчы, і сярод праектаў, якія яе зберагаюць, вылучаецца аўдыявыдавецтва дзіцячай літаратуры «Кніжны воз». Яго сузаснавальніца Крысціна Дробыш упэўненая: варта рабіць тое, што можаш, а далей — будзе плён. Якая будучыня ў праектаў, якія досыць складана капіталізаваць? І як яны здольныя салідарызаваць беларускае грамадства?
Літаратарам у замежжы, вядома, даводзіцца пераналаджвацца і шукаць шляхі да сваёй публікі. Так Ганна Комар адкрыла для сябе тык-ток. А яшчэ — знайшла сябе ў калабарацыях з паэткамі і паэтамі з іншых краін. Што мы можам даць адно аднаму? Як беларускі досвед адгукаецца ў далечыні ад роднай багны, лясоў ды паплавоў?
Аўдыядок «Каму мы патрэбныя, калі не сабе» ствараўся не для таго, каб даць вычарпальныя адказы на ўсе вышэй азначаныя пытанні. Яго задача мінімум — выразна гэтыя пытанні артыкуляваць, максімум — запусціць хвалю дыскусіі ў мастацкай супольнасці. Падаецца, за апошнія гады мы рашуча ўсвядомілі, што мы дакладна патрэбныя сабе. Што далей?
1 view
4298
1587
4 hours ago 00:19:09 1
Открытие архивов Ватикана может стать настоящим «Судным днем».
5 hours ago 01:29:19 1
Заседание КУП . Корень проблемы – в людях, решивших, что могут торговать русской землёй
5 hours ago 00:00:16 1
What Ever Daddy Wants Daddy Gets | werewolf memes | funny cringe shirt | funny meme shirt
5 hours ago 00:36:25 1
Новое ПРОСТОКВАШИНО 🐶🐱 С любовью для мамы ❤️🌺 Сборник мультфильмов ⭐ Мультики
5 hours ago 00:00:16 1
Books And Coffee Shirt | Book Lovers Shirt | Coffee Lovers Shirt | Gift For Coffee And Book Lover
5 hours ago 00:39:33 1
Венеция Остров как палитра. Документальный фильм @SMOTRIM_KULTURA
5 hours ago 00:00:16 1
Sounds Gay Count Me In Racoon LGBT shirt | Gift for LGBTQ+ Community | Pride Month Shirt
5 hours ago 00:02:58 1
Дух Святой, наполни нас - Христианская песня - СОВРЕМЕННАЯ ХРИСТИАНСКАЯ МУЗЫКА
5 hours ago 00:08:37 1
Книга Премудрости Соломона. Глава 15. Андрей Десницкий
5 hours ago 00:00:16 1
Vintage Bang Chan Stray Kids Face Shirt | Bang Chan Retro Shirt | Vintage Kpop Shirt For Gift
5 hours ago 00:11:38 1
Creed Rise To Glory Championship Edition Ep. 1 - Meta Quest 2 VR No Commentary 2024
5 hours ago 00:09:54 1
Такой аква террариум сможет сделать каждый. Оформление аквариума для тритона DIY.
23 hours ago 00:45:44 4
Научный разбор видеоигр
1 day ago 02:31:24 1
Россия U18 - Беларусь U20 | | Новосибирск | Кубок будущего | Прямая трансляция
1 day ago 00:00:00 32
Тигриный Стрим в МКС «Восточный Фронт»
1 day ago 00:01:00 1
STAND MY GROUND cover by Саша Квашеная @kvashenaya (Within Temptation) #квашеная #singer #vocals
1 day ago 00:29:32 1
ТЫ БЫ НИКОГДА ТАКОЕ НЕ ЗАГУГЛИЛ #12
1 day ago 00:00:00 1
Переговоры в Стамбуле: попробуем 16 мая | Какие иностранные компании вернутся к нам | УДнБ|
1 day ago 00:00:25 1
[선공개 #매점1열직캠] 투모로우바이투게더 ’We Are Bulletproof Pt.2’ (TOMORROW X TOGETHER FanCam) #인기가요끝나면매점가요
1 day ago 00:02:41 2
VICKY - GET OVER / Official EDM music video 2025
1 day ago 00:42:09 2
Срочно!! Алтай в опасности! Наглое преступление управленцев! (Аруна Арна и А. Бородавко)
2 days ago 00:20:39 12
La Farce Tranquille #194 : coc*ïne ou mouchoir ? + Macron : dictature et Playmobils
2 days ago 00:14:43 2
⚡️НОВОСТИ | ПУТИН СРЫВАЕТ ПЕРЕГОВОРЫ | ИНФЛЯЦИЯ ВЫРОСЛА | ВЗРЫВ У ДЕТДОМА | ПЕРЕСТРЕЛКА НА МОЙКЕ
2 days ago 00:08:44 1
Книга Премудрости Соломона. Глава 13. Андрей Десницкий