Крыжовы шлях

Пане, Ты сказаў: «Хто хоча быць Маім вучнем, няхай возьме свой крыж штодзённы і ідзе за Мною». Хачу зараз пайсці Тваімі слядамі і ў думках крочыць шляхам Тваёй Мукі. Таму дазволь, каб жывым вобразам паўстала перад маёй душой усё тое, што Ты выцярпеў дзеля мяне. Адкрый мае вочы і дакраніся да сэрца, каб убачыў і глыбока ўсвядоміў, як моцна Ты мяне палюбіў, каб я ўсёй душой звярнуўся да Цябе, мой Збаўца, каб пакінуў грэх, які прычыніў Табе горкія мукі. Шчыра шкадую за грахі мае, Пане. Хачу распачаць жыццё спа
Back to Top