Беларуская Нацыянальная дыктоўка 2013 / Belarusian National Dictation

Мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў дыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Напісаную дыктоўку дасылайце на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111. Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку або як успрымаеце асобу Каліноўскага. Пры магчымасьці дадайце свой фатаздымак. Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle. Самыя адметныя лісты знойдуць месца на сайце Радыё Свабода.
Back to Top