Наш канал в социальных сетях:
Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі у буданах з жэрдак і з мамантавых костак, абцягнутых зверху скурамі. Пасярэдзіне будана ўвесь час гарэў агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся і ў доўгія вечары рабілі прылады працы. Вырабляць жалеза людзі яшчэ не ўмелі. Нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў былі з каменю. Таму вучоныя назвалі той час каменным векам.
Паступова на зямлі нашых продкаў зрабілася цяплей. Ледавік растаў, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах хапала іншай зверыны.
Чалавечыя паселішчы трапляліся сярод лясоў рэдка, але з часам людзей стала болей, і яны засялілі ўвесь абшар сённяшняй Беларусі. Людзі навучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі, влсцямі і касцянымі кручкамі.
Рыбы ў рэках і азёрах тады было вельмі багата. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць няўдалага рыбака.
Нашыя прашчуры ўжо ўмелі ткаць і шыць сабе адзенне не с