Традыцыйная святочная прэм’ера.
Словы: У. Някляеў
Відэа: А. Канафальская
Карцінкі на шкле з’яўляюцца праявай народнага мастацтва, якое было пашырана ў Беларусі з канца XIX cт.па 1960 гады XX ст. Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку.
Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера.
Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў.
Рэгіянальная назва карцінак на шкле - “відзікі“.
(Відзік - пейзажны малюнак на шкле ў рамцы/ этымалагічны слоўнік беларускай мовы ).
На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва.
Паглядзець на традыцыйныя беларускія відзікі можна на адмысловай старонцы ў інстаграм
Кліп на песню быў натхнёны відзікамі і намаляваны ручкамі на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Аўтарская інтэрпрэтацыя, што ўвабрала ў сябе некаторыя яскравыя элементы гэтага традыцыйнага віда мастацтва: ружы, галубы і, канешне, вобраз Панны.
Шчаслівых святаў, шаноўныя!
1 view
232
43
24 hours ago 00:00:23 1
Форс-мажоры: Лос-Анджелес 1 сезон 2 серия Промо | Сериал 2025 | Suits: L.A. 1x02 Promo
24 hours ago 00:03:43 1
ПРЕМЬЕРА КЛИПА на авторскую песню Сергея Трофимова «РОДИНА» клип создавался @bikbau_production
2 days ago 01:03:55 1
МОЕЙ ШКОЛОЙ БЫЛА УЛИЦА. Фильм 2025. Криминальная драма.
2 days ago 00:04:30 1
Ernest GEVORGYAN & Александр Дадали- У дружбы не бывает выходных (ПРЕМЬЕРА) 2024
3 days ago 00:02:47 1
Джиган, Artik & Asti, NILETTO - Худи (ПРЕМЬЕРА КЛИПА 2024)
4 days ago 00:03:46 1
Я. СУМИШЕВСКИЙ, А. КУРЯЕВ, С. ВОЙТЕНКО / Была бы Родина живой