Велапаход па беларускім Палессі

Што можа быць лепш, чым пайсці ў паход? Толькі паехаць у яго. Спальнік, саманадзімаемы дыванок і палатка - іх прасцей перавозіць на ровары, чым несці на спіне. Андрусь сабраўся і паехаў з Лунінца ў Столінскі раён, каб проста даследаваць мясцовасць і заночыў сярод лесу. У гэтым відэа: - Грэйдэр раўняе гравійную дарогу - Пераправа праз Прыпяць - Станцыя Прыпяць (не Чарнобыль) - Андрусь бегае па полю - Да Століна адначасова 28 і 30 км - Кароўкі - Козачкі - Прыемна пахне лес - Мясцовыя аўтобусы - Вуліца Пінск
Back to Top