Дыялог (Алесь Плотка)
мяне чакае толькі бармэн,
цябе чакае толькі Бог
і больш ніхто. і гэта файна.
Ясенін спіць і спіць Ван Гог.
спіць Багдановіч пад абцасам
санэты – нахер, толькі рок.
нічога больш і гэта файна
Жыццё і смерць – элементарна –
Нясуць мне кветкі на парог
Мяне чакае толькі бармэн
Цябе чакае толькі бог
імены усе маёй самоты
вагоны усе твайго жыцця
мой бармэн не пытае хто ты
твой бог напіша нам працяг
мой бармэн знаўца Пэр-Лашэзу
твой бог ідзе пад трыбунал
old fashioned live let’s come togeth