Беларуская мова ў Царкве. На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун

У пачатку красавіка беларусы развіталіся з апошнім народным паэтам нашай краіны – Нілам Гілевічам, які прысвяціў сваё жыццё адраджэнню беларускага слова, нашай мове. Паніхіда па пісьменніку адбылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Шмат слоў у гэты дзень гучала з амвона ад грамадскіх дзеячаў пра важнасць захоўвання роднай мовы. Сёння сітуацыя з беларускай мовай далёка ад нармальнай – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі…Тым не менш, цікавасць да сваіх каранёў расце - беларусы вандруюць па свеце, знаёмяцца з рознымі культурамі і так ці інакш задумваюцца пра сваю ўласную нацыянальную адметнасць, калі узгадваюць непаўторную беларускую мову, пачынаюць яе вучыць і ўжываць. Але, не знаходзячы падтрымкі дзяржавы і грамадства ў сваіх намаганнях, моладзь пачынае ствараць і шукаць альтэрнаўтыўныя беларускамоўныя суполкі… ведаючы гэта, розныя палітычныя і рэлігійныя арганізацыі добра навучыліся выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх карыслівых
Back to Top