На Чорных Лядах (1994)

Фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава “На чорных лядах“ і “Перад канцом“ (Беларусьфільм). Рэжысёр: Валер Панамароў У ралях: Аляксандр Лабуш, Генадзь Гарбук, Аляксандр Аржылоўскі, Аляксандр Цімошнік, Аляксандр Беспалы, Уладзімір Куляшоў, Віктар Гогалеў, Максім Мінаеў, Уладзімір Шэлестаў, Расціслаў Шмыроў, Пётр Юрчанкоў, Уладзімір Січкар Атрад слуцкіх паўстанцаў трапляе ў аблогу чырвоных. Туляючыся па лесе, яны даведваюцца, што чырвоныя забіваюць сем’і ўзятых у палон паўстанцаў, а трупы забітых у баі возяць па вёсках дзеля апазнання. Сваякоў таксама вывозяць... Паўстанцам нельга трапляцца ні жывымі, ні мёртвымі. Пасля нарады камандзір прымае неадназначнае рашэнне.
Back to Top