Ліса ў Белавежскай пушчы

“Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы” падглядае за ляснымі жыхарамі ў запаведнай зоне і днём, і ноччу! Зараз перад намі – не проста відэа, як лісічка прысела па “малой патрэбе”. Яна нешта памячае. Напэўна, рудая пачула пах ваўка і вырашыла “перабіць” сваім. Лісы, як і іншыя дробныя драпежнікі, якія памячаюць сваю тэрыторыю, часта выкарыстоўваюць тыя ж самыя прадметы для нанясення сваіх пахавых метак, што і ваўкі. Хутчэй за ўсе гэта ўзмацняе яе ўласны пах і робіць яго больш стойкім.
Back to Top