Прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” праходзіць у нашым раёне
Асенне-зімовы перыяд - самы пажаранебяспечны у годзе, бо менавіта ў гэты час многія пачынаюць сагравацца пры дапамозе печаў. А між тым няправільнае іх выкарыстанне можа прывесці да няшчаснага выпадку. І для іх папярэджання ў рэспубліцы праводзяцца прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» у рамках якой работнікі МНС і іншыя зацікаўленыя службы наведваюць прыватныя домаўладанні.