Старшыня райвыканкама правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна

Старшыня райвыканкама правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна. Адзначым, што гэта першы прыём для Аляксандра Іванавіча на пасадзе старшыні Шклоўскага райвыканкама. Пытанні, з якімі грамадзяне ў гэты дзень звярталіся да кіраўніка раёна, былі рознапланавымі. Ад жыллёвых, водазабеспячэння, рамонту кватэр і дзіцячых садкоў да пытанняў працаўладкавання, выдзялення зямель пад стварэнне сялянскай фермерскай гаспадаркі і многія іншыя.
Back to Top