У мінскiм парку імя Горкага прайшлі заняткі па тэхніцы скандынаўскай хадзьбы
Заняткі па тэхніцы скандынаўскай хадзьбы прайшлі ў Мінску ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. На іх прыйшло амаль 50 аматараў здаровага ладу жыцця. Вопытны інструктар звярнуў увагу на асноўныя памылкі і дапамог выправіць іх, а таксама адказаў на важныя пытанні. Напрыклад, як выбраць палкі ці як зрабіць хадзьбу з імі больш эфектыўнай.
Акцыю правялі напярэдадні Сусветнага дня здароўя. Дарэчы, такія міні-заняткі праходзяць амаль у кожным раёне сталіцы. Напрыклад, у Заводскім іх ладзяць тры разы на тыдзе