Для прамысловых турыстаў, якія наведваюць БелАЗ, распрацуюць дадатковую праграму. Акрамя таго што госці могуць убачыць і праехаць на самым вялікім у свеце кар’ерным самазвале, Жодзіна гатова прапанаваць і пазнавальныя гарадскія маршруты. У дадатак да краязнаўчага музея тут з’явяцца дзве арыгінальныя экспазіцыі, якія не паўтараюцца ў іншых рэгіёнах Мінскай вобласці. Зараз Жодзіна актыўна рыхтуецца і да майскіх свят. Менавіта ў горадзе машынабудаўнікоў Дзявятага мая адбудуцца абласныя мерапрыемствы, прысвечан