Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага? | Кто отменил орден имени Калиновского? <#Белсат>

Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Каліноўскі (1838–1864) стаіць ля вытокаў сучаснае беларускае нацыі, беларускага нацыянальнага руху. Ён выдаваў газету “Мужыцкая праўда“ і кіраваў антырасейскім паўстаннем 1863–1864 гадоў у Беларусі ды Літве. Пра то, што паўстанцы ўжо ўсведамлялі сябе беларусамі, можа сведчыць слынны пароль: “Каго любіш?“ – “Люблю Беларусь!“ – “То ўзаемна!“.nnУ гэтым выданні праграмы “Загадкі беларускай гісторыі“ доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч пабываў на радзіме братоў Каліноўскіх, у ваколіцах Свіслачы.nnЯк ставілася да Кастуся Каліноўская Савецкая Беларусь, а як – незалежная? Колькі агулам помнікаў Кастусю ў Беларусі? Як сёння беларускія патрыёты ўшаноўваюць памяць паўстанцаў 1863 года? Што ацалела ў Свіслачы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя? Хто стаўся кавалер
Back to Top