Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком - экстрэмізм? | #костёл #беларусь #проповедь

З аднаго боку, як прачытаў сёння навіну: “Па заяве пракуратуры Расонскага раёна відэаролік з назвай «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком. », размешчаны на YouTube, прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.“ быў здзіўлены, але не таму, што вось такая навіна паявілася. Толькі ўзнікла пытанне, а чаму б наогул пракуратуры “Ксёндз Барок“, “Вячаслаў Барок“ адразу не прызнаць экстрымісцкімі імёнамі ўласнымі, а ў спалучэнні са словамі “малітва“ і “Беларусь“ не прызнаць экстрымісцкімі заклікамі? Прызналі ж ужо назвы некаторых інфармацыйных рэсурсаў экстрэмісцкімі, так і тут можна было б. А так, нават мне трэба было з паўгадзіны ламаць галаву, каб зразумець, у якім відэа і на якім канале ёсць схаваны экстрэмізм. Потым пры дапамозе сяброў дашоў да высновы, што відэа размешчана не на маім канале, я яго не здымаў, але ў кадр патрапіў. Так што, паўтараюся ізноў, на канале “Ксёндз Барок“ экстрэмізма няма. А вось пра дзеянні пракуратуры, ў тым ліку і Расонскай, так упэўнена не магу сказаць. Я маю асабістае ўраж
Back to Top