Borys Shchuka - The Crown and the Ring (Lament of the Kings) (Manowar cover)
Апошні сінгл са зборніка “Квет гаспадарства” – фолькавая версія песні гурта Manowar. Першапачаткова я спрабаваў спяваць гэта пад ліру проста дзеля смеху. Але нечакана выявілася, што ў такім выглядзе песня гучыць натуральна.
Арыгінал песні – гэта характэрны гімн Manowar з простымі, але “цоткімі” словамі. Мне ён падабаецца легказапамінальнымі напевамі і мноствам правільных вобразаў і ідэяў, выражаных у тэксце, напрыклад, каралі, войны, смерць, зброя, язычніцкія багі, вернасць, свабода, суверэннасць. Ну, ведаеце, усе такія штукі, што падабаюцца хлопцам.
Што тычыцца выяваў у гэтым відэа, то на большасці з іх паказаныя бітвы САПРАЎДНЫХ, гістарычных язычніцкіх каралёў-ваяроў (так шмат апяваных гуртом Manowar) з розных куткоў свету, у т.л. з Нарвегіі і Вялікага княства Літоўскага.
Арыгінал песні ня надта металічны (з музычнага гледзішча), АЛЕ затое колавая ліра – прынамсі, яе беларуская версія – металічная ў сваёй прыродзе ў тым змысле, што на ёй не зайграеш акампанемент у выглядзе паслядоўнасцяў акордаў. У яе ёсць пара бурдонных нотаў, якія гучаць увесь час, на пастаяннай вышыні і ўтвараюць квінту паміж сабой; і асноўная струна, на якой граецца сама мелодыя. Па выніку выходзіць падобна да таго, што робіцца ў добрым метале: ты ўстрымліваешся ад грання паслядоўнасцяў акордаў пад сваімі мелодыямі; замест гэтага ты граеш мелодыі (ці іншыя музычна-значныя элементы) непасрэдна на інструменце.
Падпісвайцеся на мой тэлеграм-канал:
#суверэнітэт #незалежнасць #манархія #гісторыяБеларусі #паганства #язычніцтва #беларускаямузыка #ліра #колаваяліра #hurdygurdy #BorysShchuka #KvietHaspadarstva #Manowar #металмузыка
10 views
758
225
1 year ago 00:03:24 31
Borys Shchuka - The Crown and the Ring (Lament of the Kings) (Manowar cover)