Круглы стол КР: частка першая. Выбары у Каардынацыйную раду III склікання

Круглы стол Каардынацыйнай рады па тэме «Выбары ў Каардынацыйную раду III склікання: якімі яны павінныя быць?» 7 кастрычніка 2023 года Каардынацыйная рада зладзіла круглы стол па тэме «Выбары ў Каардынацыйную раду III склікання: якімі яны павінныя быць?». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзеючыя сябры КР, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама запрошаныя незалежныя эксперты. Падчас мерапрыемства было агучана некалькі варыянтаў, якім чынам абраць новы склад рады: галасаванне сярод беларусаў за мяжой, усеагульнае галасаванне, дэлегаванне кандыдатаў ад арганізацый ці сумясціць нейкія варыянты. Сябры і сяброўкі КР, у тым ліку спікер і віцэ-спікерка рады, абмеркавалі плюсы і мінусы кожнага падыходу. 00:00 Вітанне ад прэс-сакратара КР Антона Раднянкова 00:27 Уступнае слова ад спікера Каардынацыйнай Рады Андрэя Ягорава 06:57 Вольга Кавалькова пра ролю Каардынацыйнай Рады 09:38 Рэфлексія ад Валерыя Мацкевіча 11:45 Прапанова ад Аляксандра Дабравольскага 14:26 Заўвага ад Рамана Кісляка 15:20 Яўген Караулаў не згодны з тэзамі са сцэны 16:21 Пытанне ад Івана Краўцова 17:00 Адказвае Валерый Мацкевіч 21:05 Другая панэль круглага стала 21:24 Павел Латушка пра пазіцыю Аб’яднанага Пераходнага Кабінета 24:17 Тры фундаментальных пытанна ад Аляксандра Шлыка 28:54 Анатоль Лябедзька пра пазіцыю палітычных партый 32:44 Слова Андрэя Казакевіча 36:06 Разважанне спікера КР Андрэя Ягорава 37:32 Адказвае Павел Латушка 39:39 Пытанне да Ягорава: “Ці ёсць сродкі на арганізацыю выбараў?“ 39:53 Спікер Каардынацыйнай Рады расказвае пра грошы 41:02 Аляксандр Шлык пра паспяховы файндрайзінг 41:37 Пытанні Вольгі Кавальковай 43:43 Пытанне ад віцэ-спіркі КР Алены Жываглод 44:55 Калі зменіцца Беларусь? Адказ Паўла Латушкі 45:35 Каментар Аляксандра Шлыка 50:05 Канец другой панэлі #Беларусь #КаардынацыйнаяРада #Выбары
Back to Top