ПАВУК — пра развод, чыноўнікаў у палоне, Дзягельку, трасянку, «Красную зелень» і Ляўчук
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп.
Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расею.
Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелькі песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік.
У гутарцы ТОК Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелькай і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра стасункі з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А пры канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей.
00:00 — пра што выпуск
00:40 — пра жыццё ў Акцябрскім
05:20 — пра Сяргея Ціханоўскага
09:15 — як прыдумаў песню «Я із деревні» для Ксеніі Дзягелькі і што было пасля
18:41 — пра раённых чыноўнікаў і міліцыянтаў
22:22 — ці ўдалося Лукашэнку адрадзіць вёску
23:34 — пра леснікоў, з якімі працаваў
25:53 — як расчараваўся ў АГП
29:39 — у чым задача ідэолагаў
31:33 — пра званкі чыноўнікам у Мінск
34:35 — пра суткі і ад’езд з Беларусі
38:08 — пра трасянку і мову рудабельцаў
39:42 — як з’явіўся дуэт «Красная Зелень» з Маргарытай Ляўчук
48:28 — пра пачуццё віны, Лукашэнку, Пуціна, Захад і перамены
53:05 — ці вераць чыноўнікі ў Лукашэнку
56:37 — як размаўляць з чыноўнікамі
58:22 — калі б быў нумар Лукашэнкі, то што б спытаў
1:00:51 — пра сябра, аўтара «Рудабельскай паказухі» Васіля Качэню
1:03:59 — пра стасункі з бацькамі
1:05:20 — пра знаёмства з Воляй, будучай жонкай, бацькоўства і развод
1:11:57 — чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і як вызваліць палітвязняў
1:18:11 — чаму за Пазняка
1:23:57 — ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРЫПЕЎКІ
ПРАСТОРА ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Create Culture Space у Вільні, дзе здымалася інтэрв’ю, заходзьце:
👉ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС:
Telegram:
Twitter:
Instagram:
TikTok:
Vkontakte:
Facebook:
#андрейпаук #краснаязелень #рудабельскаяпаказуха #ток #беларусь
9 views
24
3
1 month ago 00:20:56 1
Слоа — шепоты в темноте Changeling the Dreaming
2 months ago 00:01:54 1
Северный паук. Feat. GIKAND. Фан-трейлер. Northern spider. Fan-trailer. Анимация