Восеньскае відэа ад Astroūna🍁
Лавіця наш каляровы настрой🍂
Засумавалі па акапэльных спевах🎼
Вецярок вее, жыта палавее
Наша Манечка работаць ня ўмее
Выйдзець на поля - ад жары намлее
Снапок нажала - стала пастаяла
Другі нажала - села пасядзела
Трэці нажала - лягла паляжала😆
Гэта гультайская песня - праўда, не пра мяне😁. Бо я нарэшце вырашыла, што магу здымаць не толькі фота, але і відэа, і вось што з гэтага атрымалася
Песня з Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. На жаль, вёска, дзе быў запісаны твор, ужо не існуе... Ну а мы працягваем спяваць архаічныя песні забытых вёсак...