Гутарка Зянона Пазьняка з былой палітзьняволенай Міяй Міткевіч

Сустрэча і размова палітыка Зянона Пазьняка з экс-палітзьняволенай Мія Міткевіч. У відэа распавядаецца пра ўмовы для палітычных у жаночай калоніі, распрацаваную карнікамі сістэму зьдзекаў і пакараньняў, прывяла прыклады са свайго ўласнага досьведу ды іншых жанчын (Паліна Шарэнда-Панасюк, Тацьцяна Канеўская, Вольга Маёрава, Алена Гнаук). Як захаваць сябе ў страшных умовах зьняволеньня? Што чуваць ад жанчын, якія там настроі? І, самае галоўнае, як вызваліць людзей? Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні глядзіце ў відэа. 00:08 – што ў выпуску 1:25 -- Як Мія патрапіла за краты 4:00 -- Палітычныя ў жаночай калоніі 4:30 – што ў галаве ў карнікаў 7:43 -- мэтоды зьдзекаў над палітычнымі ў жаночай калоніі 22:40 – спробы суіцыду ў калоніі 25:13 – “там няма чаго камусьці даказваць” 25:47 – Паліна Шарэнда-Панасюк, як трымаецца ў калоніі 26:27 – вера ў тое, што за зьняволеных змагаюцца 27:04 – веданьне гісторыі дапамагае маральна трымацца 28:44 – ці жыва надзея ў зьняволеных,што за іх змагаюцца? 32:08 – большасьць зьняволеных жанчын расчараваныя 34:48 – прымус пісаць памілваньні 35:40 – памілаваньне – не гарантыя вахаду, але спроба спыніць зьдзекі 37:50 – Вольга Маёрава, як трымаецца ў калоніі 39:30 – што можна зьнешне зрабіць, каб дапамагчы палітзьняволеным выйсьці? 42:47 – заціснуць Лукашэнку жорсткімі санкцыямі, каб ён выпусьціў палітзьняволеных 45:30 – 4 гады ідзе гульня ў адны вароты 46:10 -- мэтад жорсткіх санкцый не працуе 47:25 – змагацца трэба за кожнага чалавека 49:43 – хто прадстаўляе інтарэсы беларусаў 50:45 – магчымасьці вызваліць людзей 59:30 – вядзіце перамовы,бо трэба вызваліць людзей 1:01:20 – у грамадзстве самае галоўнае – чалавек 1:02:00 – патрабаваць ад Захаду практычнай дапамогі 1:04:50 – мы павінны даносіць сваю рыторыку Захаду 1:06:37 -- разьвітаньне
Back to Top