Ляпис Трубецкой - Ружовыя акуляры

Ружовыя акуляры Адзеў ды хадзі шчаслівы. Навошта табе фармуляры, Загады ды дырэктывы? Хавайся, братка, у мроях Ад сацыяльнай машыны. Сокал ляціць па-над гарою. Воля – мая айчына. Навошта гэтыя межы, Калі за іх рэжуць? Навошта гэтыя гімны, Калі за іх гінуць? Ружовыя акуляры Адзеў ды хадзі свабодны. Дзяржава шукае ахвяру, Шукае тых, хто не згодны. Не згодны быць памяркоўным, Верыць у рай па экране. Сокал ляціць па-над лесам цудоўным. Воля – маё каханне.
Back to Top