🔴Да Дня беларускага пісьменства-2024 | Алена Стэльмах у эфіры Беларускага радыё

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена СТЭЛЬМАХ – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ. Івацэвічы рыхтуюцца сустраккаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства-2024. Традыцыйна гэта свята адбываецца ў гарадах асветы, культуры, кнігадрукавання, багатых на гістарычную спадчыну, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей Беларусі розных часоў. Сёння праходзіць Рэспубліканскі педсавет з удзелам Прэзідэнта Беларусі, які лічыць адукацыю адным з найважнейшых фактараў фарміравання і развіцця дзяржаўнасці. А як прадстаўнік пісьменніцкага кола ацэньвае сённяшні стан айчыннай адукацыі і яе значэнне для грамадства? Распыталі госцю, чым будзе здзіўляць сёлетні Дзень беларускага пісьменства, ці не губляе кніга запатрабаванасць у моладзі, чым адрозніваюцца сучасныя пісьменнікі ад старэйшага пакалення, што новага адбываецца ў свеце культуры, мастацтва і друку. Адказалі на пытанні радыёслухачоў і падпісчыкаў.
Back to Top