Сцэна для Улады — натуральны стан душы! — «Настрой!»

«З дзяцінства хацела быць не балярынай і не касманаўтам, а ўсё свядомае жыццё марыла спяваць і рабіла гэта» — прызнаецца спявачка Улада. Чаму новы канцэртны тур называецца «Табе бліжэй», якія гарады закране і хто яшчэ ўдзельнічае? 25 гадоў творчай дзейнасці — час працы над памылкамі або новы штуршок да руху наперад? Чаму жыць у сваёй краіне камфортней за ўсё? Госця прынесла ў студыю праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам пазітыўныя эмоцыі, прэм’еру песні і разыграла прызы з радыёслухачамі!
Back to Top