Каліновец звярнуўся да амапаўцаў | Боец полка Калиновского обратился к омоновцам и “вертухаям“

Намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук распавёў “Маю права“, якую падрыхтоўку праходзяць беларусы ў ЗСУ, наколькі высокі іх баявы дух і ў чым палягае, на ягоную думку, місія каліноўцаў. Зараз Вадзім адказвае за тактычнае рыхтаванне навабранцаў. Беларускія добраахвотнікі набываюць унікальны досвед, праходзяць баявое зладжванне, мацуюць воінскае брацтва, каб, вызваліўшы Украіну, ісці вызваляць Беларусь. 00:00 Расея не дасць спакою ані Украіне, ані Беларусі 01:39 Як Вадзім трапіў у батальён Каліноўскага 03:12 Загінулыя беларусы 06:28 Раней была пазіцыйная вайна, цяпер – вайна манеўраная 08:14 Высокі баявы дух украінскага войска 09:26 “Дадушым кацапаў тут і возьмемся за лукашыстаў“ 12:16 Украіна падтрымлівае каліноўцаў
Back to Top