“Найлепшы спявак у свеце”— гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.
#цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага #центральнаядетскаябиблиотекаостровского #цсдб_минск #читаемна #беларускамоўнычацвер #эваэрыксан #ульфнільсан
@khihazbor