Наш сынок, Мацей, не толькі агучвае мультсерыял Пакаё, але і вельмі хоча завесці свой ютуб-канал. Для пачатку, мы стварылі яму асобны плэйліст на нашым дзіцячым ютуб-канале “Гаварун — мультфільмы па-беларуску”.
У першым відэа Мацей збірае стартавы набор канструктара Lego Super Mario!
Гэта спантанная імправізацыя знятая на просценькі тэлефон. Але! Далей мы плануем падвысіць тэхнічна-творчую якасць, таму вашы падабайкі і каменты моцна гэтаму паспрыяюць!