Беларускі батальён атрымаў эксклюзіўны мінамёт / Ваяры

Альгерд – мінамётчык батальёну “Тэрор“. Ён распавёў пра свой удзел у Еўрамайдане, адносіны з сілавікамі Лукашэнкі, блытаніну першых дзён расейскага ўварвання, службу на фронце, хатніх жывёл у акопах і сувенір ад Ніны Багінскай. Батальён “Тэрор“ раней уваходзіў у полк імя Кастуся Каліноўскага, але цяпер зрабіўся асобнаю часткаю. Каманда праграмы “Ваяры“ распытала Альгерда пра ягоную службу. Як выглядае праца мінамётчыка? Які сапраўдны эксклюзіў, рэдкі чэшскі мінамёт, абслугоўвае Альгерд? Якія хатнія жывёлы прыбіваюцца да жаўнераў? Ці падтрымлівае ваяр сувязь з бацькамі? 00:00 Праца мінамётчыка 00:59 Еўрамайдан 2014 03:31 “Знайшоў сябе ў мінамётнай справе“ 05:55 Хатнія жывёліны ў акопах 08:42 Загінулы таварыш – Васіль, пазыўны Атам @Сергей Беспалов 10:27 Разам з украінцамі да перамогі Калаж з фота: Батальён Кастуся Каліноўскага / Telegram @BelWarriors Дасылайце нам відэа ў чат-бот – https://t
Back to Top