У Беластоку 18 студзеня афіцыйна адкрыўся каворкінг для беларускіх журналістаў.
МедыяПортБеларусь — гэта пляцоўка для журналістаў з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі ў польскім Беластоку. Яе стварылі з мэтай захаваць беларускую журналістыку і медыясупольнасць, дапамагчы журналістам і рэдакцыям пераадолець крызіс і працягнуць развіццё. Журналісты пры патрэбе могуць папрацаваць у каворкінгу — для гэтага ініцыятары стварылі ўсе ўмовы. Таксама плануецца правядзенне сустрэч, творчых імпрэз, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў.
На адкрыццё прыехалі беларускія і польскія журналісты і медыяменеджары, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку і гарадскіх уладаў. Таксама ў каворкінгу журналісты прэзентавалі новае медыя MOST.