“Песні матчыны з Вушаччыны“

26 лютага 2017 г. адбыўся вялікі канцэрт і прэзентацыя CD “Песні матчыны з Вушаччыны“, прымеркаваныя да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Зборнік «Песні Матчыны з Вушаччыны» – нястомны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя. «Песні Матчыны з Вушаччыны» – пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё“. Да канцэрту “Песні матчыны з Вушаччыны“ гурт “Варган“ падрыхтаваў тэатральна-спеўную кампазіцыю, прысвечаную тэме матулі і жаночага лёсу. У аснову кампазіцыі ляглі песні, запісаныя Рагорам Барадуліным ад сваёй маці, Акуліны Андрэеўны, і выкананыя гуртом “Варган“ у аўтэнтычнай манеры.
Back to Top