З гэтага роліка вы даведаецеся, калі ўзнікла Друя.
На свае вочы ўбачыце Касцёл святога Антонія Падуанскага, які зараз не існуе.
Пазнаёміцеся з галоўнай славутасцю Друі – Траецкім касцёлам ордэна бернардынцаў, будаўніцтва якога фундаваў Казімір Леў Сапега.
А яшчэ тут ёсць псеўдаруская царква – Благавешчанская. Будавалі яе ўжо на грошы Пятра І.
А вось каля рачулкі Друйка раім быць асцярожнымі. Паводле паданняў, тут жыве нячысцік Улішыца. Адкуль яна бярэцца і як звязаная з Купаллем – вы даведаецеся з гэтага відэа! Таму глядзіце да канца і падпісвайцеся на наш канал!
▶ Як здымаўся гэты ролік
...
Гэтае відэа зроблена ў тэхніцы “лічбавая акварэль“, якая спалучае акадэмізм, кампазіцыю і розныя графічныя прыёмы. Перш-наперш, пры дапамозе лічбавых сродкаў ствараецца імітацыя акварэлі, але з дадаткам стылізацыі, якую вельмі складана атрымаць ва ўмовах традыцыйнага мастацтва. То бок адбываецца спалучэнне традыцыйнага і лічбавага кірункаў.
Для стварэнShow more