Не з тымі пайшоў і дарогай ня той...
Уладзімір Някляеў
Чытае Aleksandra Galus
спецыяльна для Litara-A
Варшава 2015
Не з тымі пайшоў i дарогай не той.
Дарэмна дарога прасіла:
“Чакай.
Азірніся.
Падумай.
Пастой“.
Вяла невядомая сіла.
Дарозе казаў: “Ты не тая. Маўчы“.
Ні д’яблу не верыў, ні Богу -
I крочыў, і крочыў
удзень і ўначы,
Пакуль не адолеў дарогу.
I рушыў далей - на цалік, і сляды
Пакінуў, што сцежкаю сталі.
А тыя, што з ім не пайшлі,
хто куды
Пазбочвалі і заблукалі.
Глядзелі яны