“Талаковы эфір”. Як сабраць 1425 рублёў на “Шчыгла на доме”

Беларускаму мястэчку Карма на Гомельшчыне не хапае яркіх фарбаў. Актывісты “Аховы птушак Бацькаўшчыны” вырашылі выправіць гэта. Яны прапануюць намаляваць на ўсю сцяну аднаго з кармянскіх дамоў… шчыгла. Пакуль што сабрана 305 рублёў — 21% ад патрэбнай сумы, а ўсяго трэба сабраць 1425 рублёў. Адкуль такая дакладнасць? Чаму менавіта Карма? І чаму менавіта шчыгол? Пра гэта мы пагаворым у жывым “Талаковым эфіры” на Еўрарадыё.
Back to Top