Талаковы эфір: як сабраць 4000 рублёў на настольную гульню Flixa Classic

І дарослым, і дзецям у Беларусі не стае фінансавай адукацыі. Не, грошыкі-та ў краме мы лічыць умеем. А вось весці ўлік асабістых фінансаў, разбірацца ў банкаўскіх унёсках, інвеставаць у стартапы і адкрываць бізнесы — гэта ўжо нейкая магія для абраных. Ці не? Аўтары настольнай эканамічнац гульні Flixa Classic спадзяюцца зрабіць эканоміку даступнай кожнаму! Для гэтага яны збіраюцца накраўдфандзіць на “Талацэ“ 4000 рублёў. І выдаць другое выданне гульні з дадаткам “І грымнуў крызіс!“.
Back to Top